Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Нехта робіць агуркі, а нехта танцы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Інтэрв’ю з харэографам Аксанай Прус, інструктаркай і душой „Падляшскага вянка”

Ганна Кандрацюк: — Якое гэта пачуццё, калі Вашы дзеці выступаюць на сцэне разам з Арловым, Тарасэвічам, Вольскім у гонар слаўнай гадавіны 100годдзя БНР?

Аксана Прус: — Быў такі момант, калі „Вянок” выйшаў разам з малымі на сцэну... І мне аж захацелася плакаць! Але ж не было калі, трэба было глядзець, каб яны не памыліліся... Я вельмі задаволена, што дзеці выйшлі на такі ўзровень, што могуць выступаць на важнай для ўсіх беларусаў гадавіне, што могуць зрабіць прыемны падарунак людзям.

ГК: — Дзеці выступалі пятнаццаць хвілін. Для Вас, пэўна, быў гэта адзін міг?

АП: — Адзін міг! Ну і міг такі — доўгачаканы. Бо доўга рыхтаваліся да 25 Сакавіка, ведалі, што гэта вельмі сур’ёзная справа. Мы ведалі, што на нас ляжыць вялікая адказнасць, дзеці гэта таксама адчувалі. Некаторыя дзеці перажываюць больш чым я!

Яны ўжо самі маюць свядомасць таго, што яны нясуць беларускую культуру. Яны ўяўляюць ужо вельмі добра, што яны робяць, і хочуць яшчэ больш вучыцца і выступаць, ездзіць усё далей і далей...

ГК: — Вакол „Падляшскага вянка” вялікі энтузіязм. Скажыце, як матывуеце дзяцей да такой цяжкай, адказнай працы?

АП: — Я вам скажу шчыра, у нашы часы, часы камп’ютарызацыі, дзяцей матываваць цяжка. Раней было лягчэй, цяпер вельмі многа існуе для дзяцей розных забаваў, разрывак. Але ў гэтым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF