Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Быць Нам Разам — БНР 100 гадоў (2)

Яўген ВАПА

Урачыста, пасвяточнаму і з годнасцю адсвяткавалі беларусы ў Польшчы сотую гадавіну пракламавання Беларускай Народнай Рэспублікі — пачынаючы ад беларусаў Памор’я і нястомнай прафесар Лены Глагоўскай, што ў Трыгорадзе ахоўвае беларускую памяць, праз традыцыйны марш Каралеўскім трактам варшаўскіх беларусаў, да святкаванняў на роднай нам Беласточчыне. А тут, дзякуючы беларускім ліцэям у БельскуПадляшскім і Гайнаўцы і бельскай «тройцы» дзень беларускай незалежнасці для соцень маладых беларусаў стаў сапраўдным урокам нашай нацыянальнай гісторыі. Памяць і ўшанаванне Акту 25 Сакавіка мелі месца і ў іншых школах, дзе вядзецца навучанне беларускай мове. Не ўсюды нашы журналісты змаглі даехаць, таму пішыце і дасылайце свае інфармацыі і фатаграфіі ў рэдакцыю «Нівы». Памятайма таксама пра конкурс «Зоркі», які трывае ўвесь час, а прысвечаны той знамянальнай падзеі. Самае, таксама важнае, што стагадовы юбілей не заканчваецца ў сакавіку. Многія беларускія арганізацыі і школы цягам усяго 2018 года рэалізуюць далейшыя цікавыя ініцыятывы па гэтай тэме. Мне асабіста выпала быць на ўрачыстай лінейцы ў БельскуПадляшскім і хачу сказаць толькі адно: так эстэтычнай і насычанай у гістарычным плане праграмы даўно мне не давялося бачыць. Вялікае дзякуй самім вучням за ідэі, думкі і мастацкае выкананне таго, што прыдумалі. Зразумела, без падтрымкі настаўнікаў тут не абышлося, але дух свабоднай і неабмежаванай творчай прасторы адчуваўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF