Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Парадыгма рэлігіі

Міраслаў ГРЫКА

Трэба неяк выжыць. Не так выжываннем з дня ў дзень, у цяжары і гною жыцця. Усё ж, мы перажываем рэдкія моманты шчасця. Выжываем, нягледзячы на штодзённыя расчараванні і падзенні. Які ж гэта зневажальны вопыт — падаць і ўздымацца. Лезці ўверх і валіцца ўніз. Лесвіца Якава згінаецца ад цяжару ўзыходзячых і сыходзячых анёлаў, безупынна, задыхаючыся. Якая прыгожая метафара. Але і шакіруючая. Ад вякоў актуальная. Чаму? Вось гэта пытанне. Падобна як іншае, сёння ўжо састарэлае, якое вельмі сур’ёзна ставілі сабе сярэднявечныя схаласты — колькі анёлаў можа змясціцца на булаўцы? Нехта сказаў бы, спасылаючыся на гэтае пытанне, што гэта абсурд, а выкліканая праблема — камічная. Так, але ў тыя часы тэмай турбаваліся самыя лепшыя мазгі і часта прыводзіла яна да трагічных спрэчак. Хтосьці страціў з за гэтага жыццё, хтосьці дасягнуў арэолу святасці. Тагачасная парадыгма веры была бескампраміснай.

Такая парадыгма з’яўляецца ў кожнай рэлігіі ў выглядзе прамога заказу — паведамлення, пасля чаго, на працягу стагоддзяў развівалася шматлікімі каментарыямі і інтэрпрэтацыямі ў ідэалагічна прыцемненыя парафазіі. Цікавая парадыгма кананічная, дакладна вызначаная, а ў параўнанні з хрысціянскай больш засяроджаная безумоўнымі загадамі, чаго вынікам з’яўляецца фундаменталісцкі інтэрпрэтацыйны рэжым. На жаль, калі яго адчытваць пазаметафарычна, прама, з усёй бязлітаснасцю фанатычна вытлумачанай праўды, сягае яна да вытокаў чалавечай дэструкцыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF