Ніва № 14 (3230), 8 красавіка 2018 г.

Мы іх памятаем

Віктар САЗОНАЎ

Я перакананы, што не пашкодзіць яшчэ раз падзяліцца ўражаннямі ад святкавання беларусамі стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат пра гэта пісалі, гаварылі, прамаўлялі ў выступах, фатаграфавалі і абмяркоўвалі сфатаграфаванае, аналізавалі, што зрабілі, што напісалі і што сказалі... Але ўвесь час здаецца, што трэба штосьці яшчэ. Трэба прыпомніць усё. Трэба нічога не ўпусціць, асабліва важнага. А 25 сакавіка 2018 года ва ўсіх кутках нашай планеты, дзе толькі пражываюць беларусы, прайшлі ўрачыстасці. Беларусы славілі сваіх прашчураў, якія ажыццявілі мару лепшых сыноў і дочак беларускай нацыі на аднаўленне сваёй дзяржаўнасці. За гэтую мару змагаліся, рызыкавалі свабодай і жыццём, але не зракаліся яе, таму што гэта натуральнае і лагічнае пачуццё для кожнай нацыі — мець сваю вольную, незалежную і справядлівую дзяржаву. І мы, як нацыя, выпакутавалі гэтае права. І таму ў соты Дзень Волі гучалі выступы, гралі музыкі, спявалі артысты, весяліліся ўдзельнікі, грымелі салюты, луналі сцягі... Наша планета ў гэты дзень стала белчырвонабелай.

А юбілейны год толькі пачаўся. На працягу цэлага года грамадзяне Беларусі, як і нашы славутыя продкі сто год таму, будуць заяўляць усяму свету, што ёсць зямля, на якой жывуць беларусы, што яны тут былі здаўна і будуць заўсёды, што 100 год таму на палітычнай мапе свету ўзнікла краіна з назвай Беларусь, і з гэтай рэчаіснасцю трэба лічыцца ўсім і заўсёды. Сто год таму ворагі беларускай ідэі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF