Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Забыты генацыд

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 лютага ў будынку Пошты польскай, што па вуліцы Варшаўскай 10 у Беластоку, адбылася прэзентацыя кнігі Мікалая Іванова „Забыты генацыд”. Па сутнасці была гэта аднак не прэзентацыя кнігі, толькі прэзентацыя апісаных у ёй падзей, датычных трагічных лёсаў палякаў у сталінскі час. Падзей, якія доўгі час замоўчваліся, бо пярэчылі ідэалізаванай міфалогіі савецкай нацыянальнай палітыкі. Мерапрыемства ладзілася паштовай установай пры нагодзе адзначэння юбілею 460годдзя Пошты польскай, заснаванай каралём Жыгімонтам Аўгустам у 1558 годзе.

Што такое генацыд? — паставіў пытанне прафесар Іваноў. І адказаў: Гэта калі знішчаецца народ або грамадскую групу на аснове колеру скуры, нацыянальнай ці прафесіянальнай прыналежнасці, акрэсленую групу людзей. Ведаем пра генацыд на жыдах у час Другой сусветнай вайны, на армянах у час Першай сусветнай вайны. Украінцы гавораць пра Галадамор, той славуты голад у 19321933 гадах, што гэта быў генацыд украінскага народа. Палякі маюць усе падставы, каб заявіць Польскую ці Антыпольскую аперацыю 19371938 гадоў як генацыд; пакуль ставяцца першыя крокі ўсведамляючыя, што быў такі момант, калі мардавалі ўсіх палякаў на аснове нацыянальнай прыналежнасці, на аснове ключа крыві, калі так можна сказаць. Савецкі Саюз, асабліва сталінскі, быў гэтак званай вялікай турмой народаў; кожная нацыя была нейкім чынам пакарана.

Некаторыя гавораць, што камуністычная ўлада гэта ўлада жыдоўская; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF