Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Стварэнне БНР, творы Яновіча, Геніюш, Коласа і Крапівы тэмай конкурсу беларускай мовы

Аляксей МАРОЗ

Ужо другі год раённы і ваяводскі этапы прадметных конкурсаў па беларускай мове для вучняў падставовых школ і гімназій арганізуюцца ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. Так было 15 сакавіка, калі да ваяводскіх адборачных спаборніцтваў Конкурсу беларускай мовы арганізаванага Кураторыяй асветы ў Беластоку для вучняў гімназій прыступілі 15 асоб. Працу камісіі ўзначальвала настаўніца беларускай мовы ў Бельскім белліцэі Яўгенія Таранта. Вучні пісалі на тэму стварэння ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, пісалі працы і адказвалі на пытанні па творчасці Сакрата Яновіча, Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, перакладалі з польскай мовы на беларускую і выконвалі практыкаванні па граматыцы беларускай мовы.

Вучням трэба было на працягу 90 хвілін справіцца з задачамі па беларускай літаратуры, гісторыі і практыкаваннямі па граматыцы. Каб стаць лаўрэатамі конкурсу па беларускай мове гімназістам трэба было набраць прынамсі 90% ад усіх магчымых да атрымання 80 балаў. Удзельнікі ваяводскіх адборачных спаборніцтваў, якія набралі менш чым 72 балы, сталі фіналістамі беларускага конкурсу. Лаўрэаты гімназічнага конкурсу па беларускай мове і па іншых прадметах паступаюць у выбраныя імі звышгімназічныя школы па за конкурсам, а фіналісты падчас паступлення ў звышгімназічныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF