Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

У белліцэях і белгімназіі адсвяткавалі сотую гадавіну БНР

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім і ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы 21 і 23 сакавіка асабліва ўрачыстымі былі святкаванні сотай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Многа бельскіх і гайнаўскіх белліцэістаў са сваімі дырэктарамі і настаўнікамі 25 сакавіка паехалі на аўтобусах у філармонію ў Беласток на цэнтральнае святкаванне гадавіны БНР.

У Бельскім белліцэі 21 сакавіка адчуваўся святочны настрой. Перад школай луналі белчырвонабелыя сцягі, якімі ўпрыгожана была таксама школа ўнутры. На школьных калідорах былі расклеены заклікі да святкавання сотых угодкаў стварэння незалежнай беларускай дзяржавы і выявы беларускага герба «Пагоня». У калідорах і спартыўнай зале віселі таксама плакаты аб Беларусі і святочныя лозунгі. На другім паверсе белліцэя сабраліся ўсе вучні, настаўнікі і госці — старшыня Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа, віцэстараста Бельскага павета Пётр Божка, начальнік Аддзялення асветы Павятовага стараства ў БельскуПадляшскім Анатоль Тымінскі, дырэктар бельскай «тройкі» Іаанна Каліноўская і былы дырэктар белліцэя Аляксей Карпюк.

Усе на зважай выслухалі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Усю сустрэчу ўмела вялі вучні трэціх класаў Аляксандра Лужэцкая і Адрыян Ігнацюк. Сабраных прывітаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк.

— Сто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF