Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Жыву і пішу для людзей!

Ганна КАНДРАЦЮК

Міра Лукша і Анна Камінская — лаўрэаткі ХХVII выпуску прэміі Прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага. На ўзнагароду такога рангу і прэстыжнасці мы чакалі 62 гады, адкуль існуе «Ніва». Праўда, раней прэмію атрымалі нашы карэспандэнты і супрацоўнікі: Юры Плютовіч, Міхась Андрасюк і Уладзімір Паўлючук. Аднак іх прозвішчаў так цесна і відавочна не спалучалі з нашай газетай, а ў выпадку Паўлючука, шматгадовага журналіста «Нівы», такая інфармацыя замоўчвалася...

Важна, што Міра Лукша атрымала прэмію за беларускапольскі том «Радаслоў». Як адзначыла старшыня капітула доктар Катажына СавіцкаМяжынская, у ім назіраецца эвалюцыя творчасці паэтэсы. У Міры Лукшы шмат пройдзеных дарог. Дэбютавала 45 гадоў таму на старонках «Нівы». Польскамоўны чытач мог пазнаёміцца з яе «Вершамі тутэйшымі», выдадзенымі ў 2003 годзе. Іншы знакаміты польскамоўны том «Белы сток» быў намінаваны да ўзнагароды Казанэцкага ў 2012 годзе. Лепшыя вершы з названых зборнікаў увайшлі ў «Радаслоў» і дзякуючы гэтаму атрымалі беларускамоўнае гучанне. А ўсіх кніжак у лаўрэаткі 16, у тым ліку 12 на беларускай, як адзначыла Міра, матчынай мове.

Лаўрэаткі не хавалі ўзрушанасці і радасці, у іх прамовах гучала падзяка людзям і месцам, якія падарылі натхненне. І гучала слова «Белавежа» — раз як назва беларускага літаб’яднання, іншы раз як загаловак узнагароджанай кніжкі «Белавежа шэптам». Чаму такі загаловак?

— У маёй кніжцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF