Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі

Арганізацыйны камітэт па святкаванні 100х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі

25 сакавіка 1918 года беларусы заявілі свету аб сваёй палітычнай суб’ектнасці, абвяшчаючы ў Мінску незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтая падзея ўпісваецца ў гістарычны працэс народаў ЦэнтральнаУсодняй Еўропы, паколькі падобныя памкненні выказвалі ў той час палякі, чэхі, эстонцы, фіны, літоўцы, латышы, славакі і ўкраінцы.

У Беластоку ўжо ў канцы дваццатых галоў мінулага стагоддзя беларусы 25 сакавіка ўрачыста святкавалі гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны і камуністычны лад у Польшчы і Савецкім Саюзе сцерлі, здавалася б, гістарычную памяць аб першай беларускай дзяржаўнасці новага часу. Аднак так не атрымалася. Памяць аб Беларускай Народнай Рэспубліцы яшчэ ва ўмовах канспірацыі, бо з паловы васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, пачала вяртаць беларуская моладзь, якая вучылася ў польскіх вышэйшых навучальных установах. А пасля дэмакратычных перамен 1989 года ў Польшчы гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі наша супольнасць адзначае ўжо легальна — і то не толькі на Беласточчыне.

Нашы продкі, беларусы Беласточчыны, актыўна прымалі ўдзел у падзеях, якія на пачатку 1918 года давялі да стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі — нягледзячы на тое, што пераважная іх колькасць са жніўня 1915 года вымушана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF