Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Ілюзіі

Міраслаў ГРЫКА

Перамяшчэнне з месца на месца — гэта лепшая магчымасць для добрасумленнага рахунку карысных і бескарысных прадметаў, тым самым разліковы дыскурс аб чалавечым стане; аб ілюзіях, якімі апранаем аголеную рэальнасць і аб голай рэальнасці, ад якой сарамліва адварочваем вочы. У маім выпадку неабходнымі прадметамі заўсёды аказваліся кубак, нож і зубная шчотка. І не ведаю чаму, кнігі. Шмат з іх было ў маім жыцці. І мала іх са мною засталося.

Перасяленне выкрывае ілюзію. Нечакана выяўляем, што хатняя бібліятэка, якой мы так ганарыліся, складваецца з прачытаных і забытых кніг, з кніг недачытаных ці ніколі не чытаных, якія абяцалі мы сабе калісьці прачытаць, хоць ніколі не перабрылі з іх першай старонкі, якая найчасцей проста пустая. Я страсна купляў кнігі ці ў Польшчы, ці за мяжой, часта пазбаўляючы сябе іншых задавальненняў, а часам нават хлеба. Чаму я іх купляў — для ўласнай ганарыстасці, ці з за павярхоўнай цікаўнасці, якія ніколі не ператварыліся ў запал да расследавання? Ці не лепш было б набыць добрае віно, запрасіць сяброў і атрымліваць асалоду ад моманту?

Перасяленне дае нам веданне пра сябе, толькі што і змарнуем яго навучальны вопыт жыцця. Мы замкнем яго ў нябыце, у рэшце рэшт зашнуруем няёмкім маўчаннем. Гэта будзе яшчэ адна скрынка (колькі ж гэтых скрынак!), якія валочым з сабою, мяняючы кватэры, дамы, гарады, краіны.

Я пераводзіўся з месца на месца шмат разоў. Часам з лепшага ў горшае, вядома, на мой погляд. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF