Ніва № 13 (3229), 1 красавіка 2018 г.

Народ жыве!

Ула ШУБЗДА

25 сакавіка Беласток святкаваў 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусы Беласточчыны даказалі, што найбольш важнай задачай юбілею з’яўляецца смелы погляд на агульную будучыню. Святкаванні перш за ўсё сталі нагодай для ўмацавання адзінства нацыі, нагодай для ўсведамлення трывалых сувязей, якія злучаюць усіх беларусаў.

У Беластоку ўжо ў канцы дваццатых галоў мінулага стагоддзя беларусы 25 сакавіка ўрачыста святкавалі гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Памяць аб БНР яшчэ ва ўмовах канспірацыі, бо з паловы васьмідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, пачала вяртаць беларуская моладзь, якая вучылася ў польскіх вышэйшых навучальных установах. А пасля дэмакратычных перамен 1989 года ў Польшчы гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі беларуская супольнасць адзначае ўжо легальна — і то не толькі на Беласточчыне. Першыя ўдзельнікі святкаванняў той важнай даты для ўсіх беларусаў таксама і сёння прычыніліся да годнага адзначэння 100й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Святкаванні 25 Сакавіка беларусы Падляшша пачалі святочнай службай. Святая літургія і малебен за беларускі народ прайшлі ў царкве святога Яна Тэолага. Тут беларусы Беласточчыны маліліся перад іконай св. Еўфрасінні Полацкай. Пра гэтую вялікую святую, а таксама пра цяжкасці ў праяўленні рэлігійных ці нацыянальных пачуццяў за савецкіх часоў распавёў выдатны пісьменнік з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF