Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Па Прыпяці да радзімы Сяргея Грахоўскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Яўважліва і з вялікай цікавасцю прачытаў новую кнігу ніўскай журналісткі Ганны Кандрацюк „Па Прыпяці па Нобель”. Шчыра прызнаюся, даўно я не атрымліваў такой прыемнай асалоды ад прачытанага, як пасля гэтай кнігі. Задумка ўнікальная. Кніга напісана добрай, сакавітай мовай, яна захапляе ад першых да апошніх старонак. Прачытаў кнігу Ганны Кандрацюк і падумаў: цікавае і разнастайнае, новае і захапляльнае знаходзіцца побач, вось яно — едзь, вандруй, пішы, фатаграфуй, распавядай.

Вядома ж, калі я вырашыў выказаць свае суб’ектыўную і аб’ектыўную думкі наконт гэтага выдання, то я павінен быць шчырым. Таму пачну па парадку. Пра назву кнігі. Эх, каб назоў кнігі быў такі, якім сваю прадмову назваў Яўген Вапа — „На родных аблоках да Прыпяці вытокаў”, то ёй цаны не было б у базарны дзень, як кажуць беларусы. Але атрымалася, што назоў найцікавейшай кнігі па змесце і мастацкім дызайне старонак атрымаўся няўдачным. „Па Прыпяці па Нобель” — гэта не пабеларуску. Правільна пабеларуску будзе так: „Па Прыпяці — да Нобеля”. І нават, калі б было гэта з моўнага боку правільна, то два прыназоўнікі „па” ў загалоўку зашмат. Калі аўтарка мела на ўвазе па Прыпяці па Нобель (паплыць па рацэ па Нобельскую прэмію), то таксама няправільна, бо тады трэба было так і пісаць: „Па Прыпяці па Нобельскую прэмію”, але не па Прыпяці па Нобель.

Цяпер пра мастацкае афармленне вокладкі. Вельмі файны здымак на вокладцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF