Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

А я люблю Вялікдзень

Юрка БУЙНЮК

Чаму я люблю Вялікдзень? Паводле мяне, Вялікдзень важнейшы ад Божага Нараджэння можа таму, што Вялікдзень папярэджвае Вялікі пост — самы важны пост у праваслаўі. Пост гэта духовая падрыхтоўка да Пасхі малітвай і постам, які трывае 40 дзён, так як пост Хрыста ў пустыні. Вялікдзень гэта найважнейшае ў годзе свята таму, што Хрыстос перамог тое, што людзям не здараецца — смерць. І менавіта смерцю адкупіў Ён грахі цэлага чалавецтва. Збавіцель Сваёй крывёю абмыў косці нашых праайцоў — Адама і Евы, змыў іх першародны грэх. Хрыстос не толькі перамог смерць, але і Самога Сябе. Ён таксама пачалавечы баяўся, што Яго чакае таму, што як Сын Божы ведаў, колькі прыніжэння Яго чакае. Люблю Вялікі пост таму, што гэта час не толькі прыбірання панадворка, хаты, але і прыбіранне ды ўпарадкаванне нашай душы, змаганне са сваімі слабасцямі, перамога над грахоўнымі прывычкамі. Пост, малітва, споведзь павінны нам асацыявацца з Вялікім постам. Пост не павінен быць дыетай, як гэта паўтараюць духоўныя айцы, але стрыманнем нас ад страў, ад таго, што любім. Пост вучыць нас цярплівасці ў чаканні свята свят — Уваскрашэння Хрыста. Пост гэта змаганне з самім сабою, са сваімі слабасцямі і грахамі. Вялікі пост заканчваецца ў Лазараву суботу, у дзень, у якім Хрыстос уваскрашае Лазара — брата Марыі і Магдаліны, які пасля хваробы памёр і цела яго спачывала і ўжо смярдзела. Хрыстос, на здзіўленне Лазаравых сясцёр і знаёмых, ажывіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF