Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Айцец Канстанцін Байко

Аляксей МАРОЗ

Тэатр Гайнаўскага белмузея, апекуном якога з’яўляецца рэжысёр і акцёр Іаанна Троц, 11 сакавіка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы запрэзентаваўся з прэм’ерай спектакля «Айцец Канстанцін Байко». Быў ён падрыхтаваны на падставе кнігі Дарафея Фіёніка «Айцец Канстанцін Байко — багаслоў, настаўнік, лекар», успамінаў пакойнага архіепіскапа вроцлаўскага і шчэцінскага Іераміі і інфармацый, сабраных айцом Аркадзіем Баранчуком. Паказаныя вучнямі ў спектаклі жыццё, служба, праца і дзейнасць айца Канстанціна Байко перапляталіся з весткамі пра здарэнні ў асяроддзі, у якім прыйшлося жыць святару і здымкамі з кніжкі Дарафея Фіёніка. Падзеі ў спектаклі ў вялікай ступені тычыліся БельскаПадляшскага, дзе айцец Канстанцін Байко ахвярна працаваў настаўнікам праваслаўнай рэлігіі і суарганізаваў беларускае школьніцтва, і Белавежы, дзе ён нарадзіўся, правёў дзяцінства і быў пахаваны. Публіка ў кіназале белмузея доўга апладзіравала пасля спектакля за цікава састаўлены Іааннай Троц сцэнарый, багатае і арыгінальнае сцэнічнае афармленне, інструментальную і харавую музыку, а перш за ўсё ўмелую ігру юных акцёраў.

Раней прэзентацыя асобы айца Канстанціна Байко некалькі разоў адбылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. Настаўніца праваслаўнай рэлігіі ў Бельскім белліцэі Эва Астапковіч збірала матэрыялы пра айца Канстанціна Байко разам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF