Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

На Падляшшы я свой

Уршуля ШУБЗДА

«Новае / Найлепшае» пад такім загалоўкам прайшоў у Беластоку канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. Вядомы спявак, кампазітар і мультыінструменталіст выступіў перад падляшскай публікай з новымі і даўно не чутымі песнямі. Музыку, які часта выступае на Беласточчыне, і гэтым разам сустрэла поўная зала людзей.

«Ніва»: — Новае, таму лепшыя песні?

Зміцер Вайцюшкевіч: — Так, зараз спяваю тыя, якія трэба даставаць з нейкіх доўгіх шуфлядаў.

— Разумею, ужо самі песні, словы песень паўсталі раней?

— З песнямі парознаму бывае. Некаторыя нараджаюцца доўга, некалькі гадоў. Некаторыя ўжо пяць гадоў не гучалі. Новаелепшае, тут такая гульня слоў: новае і лепшае, старое, а можа быць новае і лепшае з новага. Так што можна як хочаш глядзець.

— Думаю, што для падляшскай публікі ўсётакі не надаелі Вашы канцэрты і нават тыя самыя вядомыя песні. Вы даволі чаканы вакаліст на Падляшшы.

— Так, я заўважыў. Для мяне не сціпла пра гэта казаць, але я ўдзячны за тое, што мяне тут любяць, памятаюць. Нягледзячы на тое, што я і так часта тут бываю, у ваколіцах Беластока, на гэтым канцэрце будуць людзі.

— Што такое адметнае ў падляшскай публіцы? Вам зараз таксама дазволілі выступаць на роднай Беларусі.

— Тут не трэба даказваць, што ты свой. А на Беларусі трэба пра гэта казаць, як мінімум прыехаць у новы горад. А на Беласточчыне я ўжо даўно, тут і сапраўды як сынок, ці брат, проста свой. Бывае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF