Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Помнік бежанцам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Беластоку завязаўся Камітэт пабудовы помніка ахвярам бежанства перыяду Першай сусветнай вайны. Старшынёй камітэта абраны а. Анатоль Федарук, настаяцель Праваслаўнага прыхода ў Дайлідах, яго намеснікам Аляксей Мулярчык. У складзе Камітэта таксама нястомны прапагандыст найважнейшых падзей нашай мінуўшчыны Канстанцін Масальскі.

Помнік ахвярам бежанства і вяртаючым праваслаўе ў ХХ стагоддзі на Падляшскай зямлі — такая яго поўная назва — мае быць узведзены ў вобрубе могілак пры царкве св. Ільі ў Дайлідах. Мае ён быць сітуаваны далей ад царквы, бо бежанцы выязджалі далёка. Праект помніка апрацаваў архітэктар Міхал Балаш. Мае гэта быць валун, накрыты дашком і звенчаны крыжом. На ім знойдуцца надпісы на некалькіх мовах, так аўтахтонных, як і міжнароднага абсягу. Валун ужо знойдзены, трэба яго толькі прывезці на месца і адпаведна ўсталяваць.

Ініцыятары пабудовы помніка ахвярам бежанства так абгрунтоўваюць задуму яго пабудовы:

— Пасля амаль соткі гадоў мы абавязаны прыгадваць тадышні час, каб у нашай свядомасці захавалася памяць аб тых як жа цяжкіх перажываннях. З гэтага выплыла ідэя пабудовы помніка, увекавечваючага тыя ўсе ахвяры перыяду бежанства ды прысвяціць яго таксама ўсім тым, якія адраджалі нашу святую праваслаўную веру на Падляшскай зямлі. (...) На жаль, тыя падзеі пакінулі таксама пятно на іх штодзённым жыцці. Значная частка грамадства, зберагаючы сваё жыццё, была прымушана падацца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF