Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Бежанства і міжваенны перыяд на Бельшчыне і Гайнаўшчыне

Аляксей МАРОЗ

Гарадская публічная бібліятэка імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы ў канцы лютага наладзіла сустрэчу з Барбарай Гаральчук на тэму бежанства і міжваеннага перыяду на Бельшчыне і Гайнаўшчыне, прымеркаваную да прамоцыі яе двух кніжак — «Надзея ажно па небакрай» і «Мёд», у якой апісаны згаданыя перыяды. Выказванні госці і дыскусія тычыліся перыядаў, калі праваслаўныя жыхары Беласточчыны ў 1915 годзе масава падаліся ў бежанства і пасля вярталіся на знішчаныя гаспадаркі і адбудоўвалі іх увесь міжваенны перыяд. 25 сакавіка мінае 100 гадоў з абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 11 лістапада адбудуцца святкаванні сотых угодкаў незалежнасці Польшчы і гэтыя дзве падзеі стагадовай даўнасці тычацца Беласточчыны і герояў кніжак Барбары Гаральчук.

Сустрэча прыцягнула ў гарадскую бібліятэку шмат людзей, паколькі тэма спаткання зацікавіла гайнавян, продкі якіх зведалі бежанства, а пасля вяртання дамоў змагаліся з холадам і голадам, што апісвае Барбара Гаральчук у сваіх кніжках. На спатканне прыйшлі таксама людзі, продкі якіх жылі ў іншых рэгіёнах Польшчы, каб больш даведацца пра гісторыю Гайнаўшчыны, на якой зараз жывуць. Сабраных прывітала дырэктар Гарадской публічнай бібліятэкі Ала Грыц і распавяла пра госцю спаткання Барбару Гаральчук, ураджэнку Мокрага, выпускніцу Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF