Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Быць Нам Разам — 100 гадоў БНР

Яўген ВАПА

Заўсёды пры нагодзе чарговых юбілеяў чалавек пачынае раптам упікаць сябе за тое, што часамі безрэфлексіўна не задумваемся над найважнейшым выклікам Беларускай Народнай Рэспублікі. На маю думку, менавіта адчуванне, патрэба і абавязак быць народу разам на зломе 1917 і 1918 гадоў прывялі і да Акту 25 Сакавіка, і да аб’яўлення незалежнай беларускай дзяржавы. Тады ў цяжкія гады Першай сусветнай вайны і пры хвалі чарговых рэвалюцый і пераваротаў над індывідуальным змаганнем за звычайнае выжыванне ў нашых продкаў з’явілася адказнасць за лёс усіх беларусаў і этнічнай тэрыторыі, якую яны насялялі не толькі як ахвяры, але менавіта як гаспадары. Тэрыторыя роднай зямлі была тады пазначана выгнаннем мірных людзей у бежанства, стаптаная чужаземнымі арміямі ў імя іхніх палітычных інтарэсаў. Крыжы на беларускай зямлі, спаленыя і расцярушаныя сялянскія і гарадскія сядзібы былі сведкамі нядаўняга чалавечага жыцця і гаспадарнасці яе насельніцтва. Разбуральная вайна раніла і крывёю аблівала звычайную, сялянскую душу нашых продкаў. Спакойна на гэта не маглі глядзець тадышнія беларускія культурныя і палітычныя дзеячы. Калі ўлічым да гэтага дзясяткі тысяч адчайных беларускіх жаўнераў, якія ваявалі і гінулі за чужынскія, імперскія інтарэсы, то больш зразумелым нам будзе непазбежная патрэба згуртавацца ўсіх разам менавіта дзеля нацыянальнага выжывання. Для ўсіх стала відавочным, а затым чарговым, лагічным крокам стала думанне, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF