Ніва № 12 (3228), 25 сакавіка 2018 г.

Сто год і доўгія леты

Віктар САЗОНАЎ

Некаторыя разумнікі кажуць, што для гісторыі сто гадоў гэта не тэрмін. А вось і не праўда! Панабіралася невукаў, і плятуць абы што. Сто гадоў ім не тэрмін! Сто гадоў, яны і ёсць сто гадоў. Што для гісторыі, што для чалавечага жыццёвага вымярэння, што для ўсёпаглынальнага бязмежнага космасу, дзе час працякае зусім не так, як на зямлі. Даказана, што не так. І тым не менш сто гадоў яны і ёсць сто гадоў, з якога боку іх не лічы. Хоць справа налева, хоць злева направа, усё адно будзе роўна сто.

Гэта як выпрабавальны тэрмін, такі, які даюць перад прыёмам на працу — каму тры месяцы, каму паўгода. Вытрымаў, не зганьбіўся, паказаў сябе станоўча, ну то працуеш далей. Не змог, або праявіў сябе пагана, ну то развітацца трэба. Некалі, як я служыў у войску, казалі, што для дзяўчыны выпрабавальны тэрмін два гады, або тры — столькі, колькі служыць яе хлопец. Калі не забылася і не здрадзіла, то жыццё з ёй варта пражыць разам. А колькі таго жыцця, ніхто не ведае, але пражыць можна. Колькі адведзена, столькі адведзена. Выпрабавальны тэрмін — тыя два, або тры гады — то прайшла, вось і ўсё.

А тут усе сто! Вось ён, выпрабавальны тэрмін для нацыі! Які яшчэ трэба, каб ганарыцца ёй?! Вытрымаць такі тэрмін можа толькі тая нацыя, якая хоча быць такой нацыяй, якой ёсць, і толькі такой, а не якой іншай. Ну, зразумела, што пацукі паўцякалі з судна і працягваюць уцякаць, непрыяцелі ўвесь час азіраюцца і чакаюць правакацый, ворагі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF