Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Хто возьме прэмію Казанэцкага?

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ці Міра Лукша атрымае ўзнагароду Казанэцкага? — спыталі мяне беластачанкі Альжбета і Люба Марчук, якіх я сустрэла ў адным перапоўненым супермаркеце напярэдадні першай негандлёвай нядзелі.

Гэтае пытанне з прыхаваным спадзяваннем — найбольш гарачая тэма апошніх дзён у беларускамоўных кругах, медыях і тусоўках. Пытанне як небывалую сенсацыю ставяць замест «Добры дзень» і доўга ды горача даказваюць выключнасць пісьменніцы, яе талент, успамінаюць яе жыццёвыя перыпетыі і прыгоды. Гэты жывы, народны піяр — вынік працавітасці, непаседлівасці і літаратурных напрацовак Міры Лукшы, частка якіх сталі ўжо народнымі. Наша рэдакцыйная сяброўка — аўтарка 16 кніг, журналістка і перакладчыца, асоба вядомая ў прасторы горада, рэгіёна і ў свеце беларускай пісьменнасці...

Рашэнне, хто з пяці намінаваных аўтараў атрымае прэмію Прэзідэнта Беластока высветліцца ўжо 23 сакавіка г.г. Напярэдадні, у атмасферы спадзяванняў, 6 сакавіка ў беластоцкай кавярні «Фама» адбылася сустрэча з чатырма намінаванымі аўтарамі: Мірай Лукшай, Ігнацы Карповічам, Аннай Камінскай і Кшыштафам Пулаўскім (не даехала кракавянка Эва Владарская, намінаваная за кнігу «Ліцэнзія на першы снег»). Прэзентацыя, на думку ніжэйпадпісанай, найбольш святла кінула на творчасць беластачан: Міры Лукшы і Кшыштафа Пулаўскага. Ігнацы Карповіч, хоць родам з Беластока, разглядаўся як адзін з найбольш цікавых аўтараў сучаснай польскай літаратуры. Яго новую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF