Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Сакавік ’68 не толькі ў Беластоку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

8 сакавіка г.г. у Падляшскай ваяводскай управе адбылася канферэнцыя па тэме падзей паўвекавой даўнасці ў Беластоку. Даклад на гэтую тэму зачытала Уршуля Герасімюк з беластоцкага Інстытута нацыянальнай памяці.

Падзеі сакавіка 1968 года ў Беластоку не мелі маштабнага характару, бо і беластоцкае студэнцкае асяроддзе было ў той час даволі кволае, толькі дзве вучэльні былі тады ў горадзе: Медыцынская акадэмія ды Вышэйшая інжынерская школа, а сам горад налічваў удвая менш жыхароў чым цяпер ды быў ахутаны шчыльнай інфармацыйнай заслонай. Падзеі таго часу, якія ўскалыхнулі Варшавай, у Беластоку праявіліся адно некалькімі дзясяткамі рукапісных лістовак, нейкімі сціплымі сустрэчамі да трыццаці асоб. Нават нікога тады не выкінулі са штудыяў, так як было гэта ў Варшаве.

Таму шмат месца было прысвечана агульнапольскаму ракурсу тадышніх падзей. Паколькі здарэнні адбыліся некалькі месяцаў пасля ізраільска-арабскай маланкавай вайны ў чэрвені 1967 года, а галоўнымі завадатарамі Сакавіка ’68 былі менавіта студэнты з яўрэйскімі каранямі, тады і ў бок гэтай нацыянальнай супольнасці абярнулася вастрыё рэакцыі тадышніх улад. Дадаць трэба, што пражываючыя тады ў Польшчы яўрэі не скрывалі свайго захаплення поспехамі сваіх аднапляменцаў на Блізкім Усходзе, якіх падтрымліваў Захад. У выніку таго захаплення поспехам Захаду каля 130 тысяч асоб яўрэйскай нацыянальнасці былі тады прымушаны пакінуць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF