Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Калішняе жыццё

Міра ЛУКША

Як раней ладзілі догляд за дзецьмі з іншымі абавязкамі? Як бацькі і дзеці маглі правесці час разам? Як калісь давалі сабе рады з тыповымі дзіцячымі праблемамі? Якая мэбля і прадметы суправаджалі дзяцінства? І, нарэшце, якія цікавыя досведы ў старэйшых пакаленнях могуць знайсці для сябе сённяшнія бацькі? Гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з доглядам за дзіцём даўней і сёння сталі тэмай праекта «Паміж пакаленнямі: этнаграфія і спадчына». Сустрэча, прысвечаная даўняму дзяцінству «Ёсць што ўспомніць», спалучаная з выставай фотаздымкаў і фільмам, з’яўляецца вынікам праекта, праведзенага летам Асацыяцыяй «Этнаграфічная майстэрня» ў Гарадоцкай і Міхалоўскай гмінах. У мастацкай частцы ўбачыць можна было сцэнку «Адведкi» ў выкананні актыўных жанчын са Случанкі і ваколіц (гурт вясковых гаспадынь „Але Бабкі”) ды выступленне капелы „Хутар”. Быў паказ нашэння дзяцей у хустках, фотабудка, фільм і іншыя, смакавітыя атракцыёны. Перш за ўсё вельмі багаты свойскі пачастунак, які падрыхтавалі жывучыя „алебабкі”. Усё 24 лютага, у Гарадоцкім цэнтры культуры; раней быў паказ у Міхалове.

На сцяне капа«дыван», даўно вытканая на ткацкім станку. Побач плецены кошыккалыска. Менавіта на гэтым фоне можна было зрабіць фотаздымак, з сябрамі ды лялькай Праксэдай. Праект «Ёсць што ўспомніць. Дзяцінства ў аповедах жыхароў Гарадоцкай і Міхалоўскай гмін” падводзіў этнаграфічны праект «Паміж пакаленнямі — этнаграфія і культурная спадчына», які быў рэалізаваны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF