Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Пачаткі 2018 года

Васіль САКОЎСКІ

І так ад студзеня распачаўся новы кругаварот падзей, з новымі жаданнямі, спадзяваннямі, прагнозамі ды прароцтвамі. Па студзені аднак судзіць, якім будзе ўвесь год, цяжка. Студзень больш святочны, як працоўны месяц. У ім проста чарадою ідуць важныя гадавыя святы: Новы год, Ражджаство Хрыстова, Стары новы год, Вадохрышча і іншыя меншыя святы. І вось за гэтымі сакральназастольнымі рытуаламі чалавек проста не ўспявае разабрацца ў сваёй сітуацыі і ў сітуацыі сваёй сям’і, калі такую мае. Наглядаецца таксама пэўны застой і ў дзяржаўнай, і ў міжнароднай актыўнасці ды палітыцы.

І ўсётакі наша дзяржаўнае кіраўніцтва так размахнулася ў пабудове нашай краіны, што і ў моцна святочным студзені ў іх проста кіпела работа. Адбылася маштабная перастройка нашых міністэрстваў. Адны міністэрскія чыноўнікі былі павышаны, другія паніжаны, трэція аказаліся і зусім непатрэбнымі. У гарачцы перастройкі маглі зняць з высокай пасады і такіх чыноўнікаў, якіх, здавалася, ніхто зняць не адважыцца. І нічога не сталася, наша краіна надалей стаіць на тым самым месцы, што і дасюль стаяла...

Наступнай важнай студзеньскай падзеяй было ўрачыстае святкаванне дня нараджэння Адольфа Гітлера... Так, так, гэтага ката і забойцы многіх мільёнаў у нічым непавінных людзей. Святкавалі яго нашы фашысты, рознай масці нацыяналісты, прадстаўнікі іншых змрочных сіл зла і беззаконня. Святкавалі па ўсёй сваёй фашысцкай форме і з усімі атрыбутамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF