Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Каштоўнасці Арлянскай гміны

Міхал МІНЦЭВІЧ

1 лютага г.г. на сесіі арлянскай Гміннай рады радныя прынялі пастанову наконт доглядных прац пры помніку прыроды № 537 — дуб звычайны „Пётр” 24метровай вышыні акружнасцю ў 410 сантыметраў у Паўлінове на прыватным грунце спадара Віктара Астасевіча; раней была гэта маёмасць Пятра Шульца і адтуль імя дуба. З заяўкай пра ліквідацыю сухіх галін, беручы пад увагу небяспеку ад іх для прабываючых побач яго людзей і суседніх нерухомасцей, звярнуўся ўладальнік маёмасці. Аб’ём работ быў акрэслены на аснове дэндралагічнай экспертызы, апрацаванай спецыялістамлесніком. Доглядныя працы маюць гарантаваць уласцівы фітасанітарны стан дуба і бяспеку ў яго акружэнні. Згодна дзеючым прыродаахоўным законам працы па ахове помнікаў прыроды выконвае той орган, які ўстанавіў даную форму аховы, у гэтым выпадку арлянская Гмінная рада. З дуба будуць зняты засохлыя сукі і будзе расчышчана з кустоўя яго наваколле. Доглядныя працы павінны быць завершаны да канца бягучага года. Паводле меркавання спецыяліста, лесніка Эдварда Кляпацкага, дуб быў залічаны ў разрад помнікаў прыроды 5 кастрычніка 1987 года, ягоны ўзрост ацэньваецца на амаль 250 гадоў. Некалькі гадоў таму ў гэтае дрэва ўдарыў гром, у выніку чаго ўзнікла трэшчына з вяршка аж да камля, сярэдняй шырынёй каля 10 сантыметраў. Зараз дуб нездаровы і ягонае аздараўленне мала верагоднае. Мяркуючы пра будучыню гэтага дуба і беручы пад увагу ягоны агульны стан, трэба падумаць пра знос (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF