Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Кавалак жаночай Сакольшчыны

Уля ШУБЗДА

Свята жанчын, якое мы адсвяткавалі на мінулым тыдні, гэта таксама добрая нагода, каб прыгадаць менавіта тых жанчын, якіх дзеянні ўплываюць на лепшы вобраз Сакольшчыны. Самі яны жывуць на гэтай тэрыторыі, а іхняя праца прычыняецца да глыбейшага зразумення яе культурных і гістарычных асаблівасцей.

Ева Крыхняк

Кніжка Евы Крыхняк „Асвета і культура яўрэяў Беласточчыны міжваеннага перыяду і яе знішчэнне ў час Другой сусветнай вайны” гэта першае выданне, прысвечанае яўрэйскай абшчыне Саколкі і ваколіц. Кніга змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял. Надзвычай каштоўным з’яўляецца выкарыстанне шырокага выбару крыніц, якім пакарыстаюцца так прафесійныя гісторыкі, як і аматары мясцовай даўніны Саколкі. Ева Крыхняк — ураджэнка Саколкі, бібліятэкарка, кніжку выдала за ўласныя грошы.

— Можна сказаць, што з самага маленства ўва мне склаўся такі вобраз, што яўрэі былі добрымі людзьмі, з пашанай ставіліся да іншых, — кажа аўтарка кніжкі. — Хаця не было ўжо тады маёй бабулі, маці вельмі часта расказвала як яна, будучы яшчэ маладой дзяўчынай, перад Другой сусветнай вайною пільнавала яўрэйскіх дзяцей. Бабуля вельмі іх палюбіла і вельмі часта ў размовах з маці ўспамінала гэтую яўрэйскую сям’ю. Будучы дзяўчынкай, у бібліятэцы Пачатковай школы № 1 у Саколцы, у якой сёння працую, прыходзілася мне знаходзіць кніжкі пра Другую сусветную вайну. Асабліва шукала я інфармацыі пра жыццё яўрэяў. Так што можна сказаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF