Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Турыст без візы

Яўген ВАПА

Мінулыя выходныя правёў я ў Гродне, карыстаючыся магчымасцю бязвізавай паездкі па турыстычным пропуску. Туды і назад падарожнічаў я цягніком. Ужо некалькі гадоў не ехаў я гэтым відам транспарту і мне самому было цікава паназіраць за ўсімі зменамі, якія адбываюцца на чыгуначным маршруце. Папершае, сапраўды ў цягніку ў суседніх купэ ехалі людзі з такімі ж як у мяне дакументамі, значыць — дзейнічае бязвізавы абмен. Даўно не быў я ў Кузніцы, таму на прывакзальнай плошчы зразу заўважыў, што знікла спажывецкая крама. Малы рух і маршруткі натуральным чынам рэгулююць спажывецкія патрабаванні ўсходніх суседзяў. Затое з’явіліся два аптэчныя пункты. Аказваецца, што зараз лякарствы з Польшчы — адны з самых важных тавараў, якія набываюць тут беларусы. Дарэчы, мытніца таксама ў мяне запыталася, якія я вязу лякарствы і паглядзела маю сумку. Пабачыўшы, што ніякіх аптовых загрузак у мяне няма, прапусціла мяне да маіх гродзенскіх сяброў.

Пры перасяканні мяжы з’явілася, на маю думку, адна нязручнасць. Раней міграцыйную картку беларускія памежнікі выдавалі ў цягніку, дзе можна было яе спакойна запоўніць. Зараз пасажыры атрымліваюць яе ў чарзе да пашпартнага кантролю і сапраўды нязручна запаўняць бланк стоячы, калі хуценька падыходзіш да памежніка. Таму сапраўды лепей прыдбаць такія бланкі, напрыклад, у консульстве і загадзя іх запоўніць. Дарэчы, на гродзенскім чыгуначным вакзале таксама адбыліся змены. Едучы назад у Польшчу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF