Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Дробка песімізму ў некалькіх часцінах

Міраслаў ГРЫКА

Частка трэцяя. Нішто не прадказвае, што заўтра будзе лепш. Няпэўнасць заўтрашняга дня нараджае дрэнныя эмоцыі, якія пастаянна бяруць уладу над чалавечым светам. Некаторыя рацыі — правільныя! — адмяняюцца рацыямі навыварат — вядома, самымі правільнымі. Усе ведаюць сваё. Кожны чалавек мае пад рукой самыя адпаведныя аргументы. Ісламісты — свае, ультракатолікі — свае. Падобна фашысты, нацыяналісты, камуністы і лібералы. І кожны мае рацыю. Габрэі і антысеміты, масоны і іегавісты. І бедныя, і багатыя, і дурныя, і разумныя — кожны мае сваю рацыю, праўду. Праціўнікі ПіС сваю, і прыхільнікі — сваю. Для адных Еўропа гніе знутры, для другіх Польшча ўстае з каленяў. А для яшчэ іншых Рэч Паспалітая становіцца штораз менш дарэчнай. Але яна становіцца ўсё больш паспалітая светапогляднай упартасцю, кіраўніцтвам палітычных трагладытаў, дакучлівасцю разнамасных дактрынёраў з ультраскай псіхікай, урэшце крывадушнасцю, якая з’яўляецца вытворнай ад прыкасцельнай парафіяншчыны... Можна было б пералічваць польскія негатывы бясконца, а процілеглы бок можа паказаць бясконцую колькасць станоўчых прыкладаў. Пытанне, аднак не ў тым, хто мае рацыю, але чаму яна ставіцца як вострая зброя. Прытым б’юць ёю ўсляпую, павар’яцку, бязлітасна, не звяртаючы ўвагі на тое, што кладуць за сабою покаць трупаў. І неабавязкова чалавечых трупаў. Словы недаравальныя таксама трэба памятаць. Аб сенатары РП ад Права і справядлівасці Банкоўскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF