Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Канфіскат

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ёсць у свеце рэчы адназначна станоўчыя і радасныя, ёсць супярэчлівыя і складаныя, якія не паддаюцца адназначнай ацэнцы і ўспрыманню. А ёсць абсалютна негатыўныя, якія і абмеркавання не патрабавалі б, калі б не пэўныя акалічнасці. Ледзь ні паўгорада над Нёманам на мінулым тыдні заклеілі рэкламнымі ўлёткамі. Даўно не даводзілася бачыць настолькі навязлівай рэкламы. Найменне тавару, каб не рабіць дадаткова тут прамоцыі, называць не буду, галоўнае не ў гэтым, а ў тым, што гэта так званы канфіскат. Гэтае слова на лістоўцы вылучана чырвоным колерам. Вылучана як сінонім халяўнага і танна дасягальнага. Пададзены таксама адрас, дзе будзе прадавацца за паўцаны, ці нават танней, тавар, які забралі ў нейкай фірмы ці індывідуальнага прадпрымальніка. Не сумнявайцеся, што ніякая інспекцыя, ніякая міліцыя, не будуць шукаць тых, хто незаконна расклеіў столькі абвестак. У іх усё „пад дахам”. А зніжаныя ў палову цэны ад рэальнага кошту сапраўды прыцягнуць прагных да „халявы” пакупнікоў, тут можаце не сумнявацца. У Гродне нават адмысловая крама адчынена, дзе прадаюць толькі канфіскаванае. Наведваюць яе, канешне, людзі асобага складу.

Гэта ва ўсім свеце канфіскаваны, а значыць незаконна перамешчаны ці ўвезены ў краіну, тавар падлягае знішчэнню. Так робіцца з усім асартыментам, уключаючы цыгарэты і алкагольныя напоі. У Беларусі ж зусім не так — канфіскаванае хіба ніколі не знішчаецца (прынамсі, я пра гэта не чуў), а пускаецца ў продаж. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF