Ніва № 11 (3227), 18 сакавіка 2018 г.

Грамадска-палітычная сітуацыя на Беласточчыне ў 1944-1956 гадах

Аляксей МАРОЗ

У Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы 1 сакавіка адбылася сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам, гісторыкам з Універсітэта ў Беластоку, членам управы Беларускага гістарычнага таварыства на тэму «Грамадскапалітычная сітуацыя на Беласточчыне ў 19441956 гадах». У прафесара Яўгена Мірановіча быў добры кантакт з публікай — жыхарамі Гайнаўкі, якім цікава была тэма пра ўмовы, у якіх апынуліся беларусы пасля вайны на Беласточчыне. Дакладчык распавёў пра міграцыю мясцовых беларусаў у Савецкі Саюз, узброенае падполле на Беласточчыне і складанае штодзённае жыццё беларусаў у пасляваенны час.

Госця і публіку прывітаў арганізатар спаткання, старшыня Фонду «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы Мікола Бушко, які адзначыў, што прафесар Яўген Мірановіч зараз кіруе Кафедрай міжнароднай палітыкі Універсітэта ў Беластоку і з’яўляецца спецыялістам па тэме арганізаванай сустрэчы.

— Камуністычная партыя Беларусі ў канцы вайны змагалася, каб Віленшчына і Беласточчына ўвайшлі ў састаў Беларускай ССР. У ліпені 1944 года савецкія ўлады бачылі Беласточчыну ў межах Беларусі. Аднак прынята рашэнне, што Беласточчына застанецца ў Польшчы, якая мае стаць аднароднай у нацыянальным плане дзяржавай. Паўсталі тады планы перасяліць беларусаў з Беласточчыны ў Беларусь, а палякаў з Беларусі перш за ўсё на Беласточчыну, на месца вывезеных беларусаў. Такі ж маштабны абмен украінцамі і палякамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF