Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Захаваць памяць народа

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

24 лютага адбылася ў Орлі прэзентацыя першай часткі кнігіальбома Міхала Мінцэвіча „Orla. Historie prawdziwe”, прысвечанай настальгічнаму мінуламу мясцовых людзей, іх прамінаючым заняткам і захапленням. Мерапрыемства сабрала шмат народу, у тым ліку герояў кнігі і іх сямейнікаў. Прысутнічалі, м.інш. войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк, старшыня Гміннай рады Аляксандр Клін, настаяцель Арлянскага праваслаўнага прыхода а. Славамір Хвойка...

Ва ўводным слове дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Орлі Анна Несцярук прывітала сабраных і сказала, м.інш.:

— Міхал Мінцэвіч цягам звыш дваццаці гадоў сабраў абшырны матэрыял, у тым ліку некалькі сотак унікальных здымкаў. Гмінны асяродак культуры завязаў супрацоўніцтва са спадаром Міхалам у 2009 годзе з праекта „Залатыя рукі. Слядамі народных творцаў Арлянскай гміны”. Спадар Міхал запар з іншымі майстрамі ўдзельнічаў у ладжаных намі занятках для дзяцей у галіне жывапісу. Вынікам гэтага праекта быў мініальбом, які прадстаўляе творчасць народных умельцаў Арлянскай гміны. Далей, у час фэсту «Арлянскія сустрэчы» ў 2009 годзе спадар Міхал прэзентаваў свае мастацкія працы, а годам пазней фотавыстаўку, прысвечаную менавіта прамінаючым прафесіям. Сабраны ім матэрыял настолькі каштоўны, што нельга было яго пакінуць так сабе ў адно аўтарскім архіве. У час супольных гутарак паволі нарадзілася ідэя выдання альбома, прысвечанага ўвекавечаным спадаром Міхалам людзям; гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF