Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

ХІХ Конкурс беларускай гавэнды

Аляксей МАРОЗ

Займальна расказвалі вучні пачатковых, гімназічных і звышгімназічных школ падчас ХІХ выпуску Конкурсу беларускай гавэнды «Гайнаўка2018», які 23 лютага адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Вучні распавядалі пра здарэнні з жыцця і вучобы ў школе. У расказчыкаў была прага пазмагацца за перамогу і распавесці пабеларуску перад публікай, якую складалі ўдзельнікі конкурсу, настаўнікі, бацькі і шматлікія белліцэісты. Выступоўцам падабаецца Конкурс беларускай гавэнды, паколькі могуць праявіць свае эмоцыі і паказаць здольнасці. Вучням цікавы таксама ўзнагароды ад спонсараў конкурсу.

Конкурс беларускай гавэнды адкрылі яго арганізатар, настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі і дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігар Лукашук. Прывіталі яны вучняў і настаўнікаў беларускай мовы са школ, якія прыступілі да конкурсу расказчыкаў, і сабраную публіку.

— Конкурс беларускай гавэнды «Гайнаўка2018» гэта перш за ўсё сустрэча ў вялікай сям’і, падчас якой вучні выступаюць з беларускім словам і паказваюць свае здольнасці і ўмеласці, — заявіў дырэктар школы Ігар Лукашук.

Настаўнік Ян Карчэўскі, старшыня Аб’яднання «Наша школа», якое з’яўляецца суарганізатарам конкурсу беларускай гавэнды, пералічыў спонсараў конкурсу — Павятовае стараства ў Гайнаўцы, Гарадскую ўправу ў Гайнаўцы, Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF