Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Не верыць у беспарадак

Уля ШУБЗДА

Уласнік аграсядзібы, краязнаўца, мясцовы дзеяч. Сакольшчыну лічыць сваёй святой бацькаўшчынай. Яе гісторыя, гісторыя гэтай часткі Падляшша пастаянна яго здзіўляе і дае матывацыю для новых дзеянняў, якія часта сустракаюцца з неразуменнем з боку як грамадства, так і мясцовых улад. Яго аўтарытэты гэта папа Францішак і Уладзімір Пуцін. Аднак апошнімі гадамі найбольш энергіі прысвячае ўшанаванню тых, якіх ужо няма. Лех Крук за свае грошы, прысвячаючы свой час, парадкуе мясцовыя забытыя людзьмі некраполіі: яўрэйскі кіркут у Янаве і могільнік салдат Чырвонай Арміі ў Саколцы.

«Ніва»: — Вы маеце таксама аграсядзібу?

Лех Крук: — Маю.

— А нехта ў Янаў прыязджае? Бываюць людзі, якім цікавы нашы ваколіцы?

— О, ты сёння прыехала (смех).

— Ну, так. Тады якіх атракцый магу чакаць?

— А што хто любіць. Прырода. І ў Янаве можна знайсці цікавыя месцы, ведаючы яго гісторыю. А тут, на панадворку, планую яшчэ ў гэтым годзе зрабіць саўну.

— У Вас напэўна можна добра з’есці. Сёння гусь на абед?

— Так. Гэта гусь сваёй гадоўлі. Але я сам нічога не зрабіў бы, калі б мне не дапамагалі жанчыны з акалічных вёсак. А спечаная гусь традыцыйна, з бульбай і морквай.

— Тоўстая тая гусь. Тлушч аж цячэ па блясе.

— Але звярыны тлушч не шкодзіць. Ён здаровы з такой гусі. Можна многа з’есці. Для здароўя.

— Веру. Вы здаровы і хапае Вам сілы, каб яшчэ нешта рабіць у якасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF