Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Багатыя беднасцю

Яўген ВАПА

У апошнім часе прыйшлося мне некалькі разоў запар падарожнічаць у Варшаву не цягніком, бо ім зараз найбольш зручна і хутка, але на машыне па ўвесь час будаванай экспрэснай дарозе са сталіцы Падляшскага ваяводства ў сталіцу Польшчы. Падляшскі адрэзак трасы ўжо завершаны, трываюць яшчэ працы ў Мазавецкім ваяводстве. Таксама даволі аптымістычна выглядаюць прагнозы наконт рэальнай пабудовы карпацкай трасы, спалучаючай поўнач і поўдзень Еўропы. З пункту гледжання гаспадарчай перспектывы яе пабудова дае пэўныя шанцы на паменшанне адсталасці паміж усімі ваяводствамі ўсходняй сцяны і часткай Польшчы, распаложанай на захад ад лініі ракі Віслы. На зломе першага і другога кварталаў 2018 года мае адбыцца міжнародная канферэнцыя наконт яе рэалізацыі, у час якой, як праінфармаваў міністр інфраструктуры польскага ўрада Анджэй Адамчык, чарговыя дзяржавы падпішуць акт далучэння да гэтай ініцыятывы, у тым ліку Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя і Сербія. Такім чынам вакол гэтага еўрапейскага камунікацыйнага калідора эканамічна інтэграваліся б краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта ўжо таксама і геапалітычныя выклікі і гульні, якія заўсёды нясуць з сабою пабольшаную рызыку для поспеху такога праекта. Але на сёння пэўным фактам з’яўляецца адно: фінансаванне гэтай трасы ўпісанае ўжо ў бюджэт Еўрасаюза.

Я аднак вяртаюся на наш варшаўскападляшскі панадворак, бо генеральна адсталасць і эканамічны разрыў паміж двума рэгіёнамі краіны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF