Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Дробка песімізму ў некалькіх часцінах

Міраслаў ГРЫКА

Частка другая. Апісаная ў папярэднім нумары схема чалавечых паводзін — спрошчаная, таму важны ў ёй ланцуг прычыннавыніковай сувязі ўяўляецца відавочным. Аднак, невідавочная яго паўтаральнасць. На падставе гістарычных фактаў можна зрабіць выснову аб тым, што краху мінулых цывілізацый папярэднічаў іх росквіт. На іх руінах фармуецца наступная, якасна іншая, але не лепшая і не горшая, чым папярэднія. Штосьці ў тым ёсць з міфа аб адраджэнні Фенікса ў агні. Але чаму павінен згарэць Фенікс перад тым, каб адрадзіцца — гэта немагчыма адгадаць! Тым не менш цыкл яго народзін і смерці паўтараецца са своеасаблівай паслядоўнасцю. Я хацеў бы верыць, што з попелу ад яго ўзнікае больш і больш дасканалая істота. Але як бы гэта не было, гэтая сімволіка, якую ён прыносіць, арганічна ўласцівая логіцы глабальных змяненняў, маштаб якіх знаходзіцца за межамі чалавечага ўяўлення. У гэтым святле іх польскі асколак не падаецца чымсьці асаблівым. Аднак, гэта цяжка прадказаць.

Касандрычны тон не падыходзіць сціпламу фельетаністу «Нівы». У рэшце рэшт той факт, што скрынка Пандоры была адчынена, не можа быць адмоўлены. Цыклы эпідэмічнага распаўсюджвання новых штамаў хвароб павялічваюцца з году ў год. Практычна за кожныя некалькі месяцаў паяўляецца новы, устойлівы ад прэпаратаў мутант. СААЗ, агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое займаецца маніторынгам за станам здароўя людзей, папярэджвае, што гэта толькі пытанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF