Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Шуфель для адкідвання снегу

Віктар САЗОНАЎ

Расія здзівіла свет новым тэхнічным дасягненнем. Уяўляеце — тэхнічнае дасягненне, а аўтар — Расія! Ну няўжо не дзіва? Зразумела, што гэтае дасягненне не суперкамфортны легкавы аўтамабіль для ўсёй сям’і, і не звышмагутны і кампактны камп’ютар, і нават не зручны для працы шуфель для адкідвання снегу. Не, гэта ракета. Ну не тая, на якой можна паляцець на Марс, а проста звычайная баявая ракета, якая можа несці ядзерны зарад і з лёгкасцю ўзарваць якінебудзь горад на планеце Зямля. Любы горад можа ўзарваць, у кожнай кропцы планеты. Нават лёгка можа разнесці ў пыл той горад, у якім жывяце вы.

Пра гэтае дасягненне свету паведаміў сам начальнік Расійскай Федэрацыі на сваім штогадовым пасланні парламенту і расійскаму народу, а заадно і ўсяму астатняму свету. Хай ведаюць усе, чаго тут сціплічаць. Ракета то не простая. Такой няма больш ні ў каго. Яна не толькі можа несці ядзерны зарад, але і сама мае ядзерны рухавік. Таму можа бясконца лятаць у вас над галовамі і быць незаўважанай і зваліцца на зямлю таксама можа нечакана як пярун з яснага неба. Толькі ў адрозненні ад перуна зробіць гэта па загадзе з Крамля.

Начальнік Расіі вельмі ганарыўся новай зброяй і паабяцаў, што пакуль іншыя будуць працаваць над нечым падобным для сябе, яго навукоўцы прыдумаюць яшчэ штонебудзь не менш эфектнае. Ну і ўсім напэўна ясна, што гэта будзе не суперкамфортны легкавы аўтамабіль для ўсёй сям’і, і не звышмагутны і кампактны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF