Ніва № 10 (3226), 11 сакавіка 2018 г.

Вечар у Бельску — Гандзя, лёсы, Палессе

Міра ЛУКША

У марозны і завірушны сакавіцкі вечар (2.03.) у Бельску-Падляшскім прайшла польская прэм’ера кніжкі «Па Прыпяці па Нобель». У Бельскім доме культуры з чытачамі на сустрэчы з цыкла «Твары вядомыя і невядомыя» сустрэлася Ганна КадрацюкСвярубская, якая больш за чвэрць стагоддзя ходзіць па ніўскіх сцежках і пратоптвае новыя шляхі, каб дайсці да сябе і свайго. Падарожжы ў душы і месцы запісвае ў рэпартажах, у кнігах.

Пятая яе кніга рэпартажаў «Па Прыпяці па Нобель» — занатоўкі і роздумы з вандровак на Палессе, якое схадзіла і з’ездзіла аўтарка на працягу некалькіх гадоў, разгадваючы яго ісціну і дух. Гандзіна падарожжа па Прыпяці завяршаецца ў мясцовасці Нобель, адкуль Прыпяць, «палеская Амазонка», уплывае на тэрыторыю Беларусі. Гэтыя старадаўнія месцы, дарогу куды працягне яшчэ не раз падарожніца ў гісторыю і цяперашнюю быль, стварылі незвычайную, самавітую культуру. У яе абсягу ўсе мы, а кніга Ганны Кандрацюк — яшчэ адна моцная цаглінка да яе дома. І людзі, моманты з якіх жыцця, нашы, як з роднай Гандзі Кутлоўкі ў Нарваўскай гміне, з пушчанскай Гайнаўшчыны. Тыя людзі, якіх сустрэнем на старонках кнігі — настаўнікі, людзі культуры і хлеба, святары, народныя лекары, здабыўцы падземных скарбаў — як Гандзін дзед Сцяпан — жывая крыніца казак, былляў і легендаў. А сама яе родная Кутлоўка — адно з самых магічных месцаў на Падляшшы. Ганна нарадзілася ў 1965 годзе ў сям’і Яна і Марыі (Міхалевічанкі) у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF