Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Плямы на панцырах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з Нівы нр 8)

15 лютага ў клубе «Hybrydy» ў цэнтры Варшавы адбылася прэзентацыя кнігі Пятра Зыховіча „Skazy na pancerzach. Czarne karty epopei żołnierzy wyklętych”. У папярэднім нумары было прыведзена ўступнае слова аўтара. Далей выказаўся Лешак Жэброўскі, у якога на цішотцы выява «Лупашкі» — папулярызатар легенды выклятых жаўнераў, выказваючы напачатак вельмі агульныя прынцыпы прыстойнасці, а далей прыводзячы шэраг закідаў аўтару кнігі, галоўным чынам закідаючы Пятру Зыховічу агульнае ўказанне крыніц, на якія спасылаўся аўтар.

У першую жа чаргу Лешак Жэброўскі пакрыўдзіўся на вокладку, на якой паказаны «Буры» перад касцёлам у Тургелях у, бадай, 1944 годзе, у суправаджэнні акаўскіх афіцэраў, якія да пазнейшых злачынных дзеянняў Бурага не мелі дачынення, бо былі захоплены савецкімі спецслужбамі і сасланы на Усход. Пётр Зыховіч у адказ паказаў асновы тых дакументаў, на якія спасылаўся ў сваёй кнізе. Да таго дадаў, што ягоная кніга пра маргіналаў; там пазначана, што выклятыя правялі наццаць тысяч збройных акцый, што змагаліся галоўным чынам з КБВ, УБ, НКВД і іншымі савецкімі фармацыямі. Няма калектыўнай віны і адказнасці, яны — індывідуальныя. Савецкія злачынствы на паляках і на выклятых былі значна больш жорсткія, чым злачынствы выклятых. Гісторыя пісаная Лешкам Жэброўскім, сказаў Пётр Зыховіч, з’яўляецца гісторыяй з адным вымярэннем, плоскай. Польскае войска ў 1939 годзе дапускалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF