Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Залатыя пёры ў Гарадку

Міра ЛУКША

— Што так блізка дзвярэй селі? — пытаюся ў Яна Федзюкевіча, настаўнікапенсіянера з Гарадка, які доўгія гады дырэктарстваваў школе ў Баброўніках, што збоку засеў за доўгім, паўкруглым сталом у канферэнцыйнай зале Гарадоцкага цэнтра культуры — Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага. Сабралася поўная зала ўдзельнікаў конкурсу «Кожны пісаць можа», арганізаванага Гарадоцкай гмінай, які праз гады стаў папраўдзе агульнапольскім.

— А, гэта таму, што калі напісаў я кепскі верш, дык хутчэй уцяку! — смяецца пажылы аўтар перш за ўсё сатырычных твораў. — А такі верш можа крануць за жывое, хаця для смеху ён напісаны.

А ў спадара Федзюкевіча ёсць і вострыя палітычныя вершы, але пра іх гаварыць не будзем! А пакуль пачнецца літаратурны конкурс у дзень святога Валянціна, у запоўненай з берагамі зале — гоман як на рынку. Поўна тут сяброў і саміх паэтаў, а рэй водзяць «Але Бабкі» са Случанкі, ВалілДвара, што прыбылі сюды са сваёй паэткай і матацыклісткай бабуляй ужо Аняй Садоўскай. У Ані — новыя вершы, а найбольш сёння пра каханне — пра любоў да свайго файнага мужа, які таксама прысутнічае на свяце. А ёсць тут таксама і наймалодшае пакаленне — унучак Мікалай спадарыні Крысціны Кандрусік з Гарадка будзе падтрымліваць ёй сшытак, калі будзе чытаць запісанае ў ім сваё пераможнае вясёлае і сапраўднае апавяданне пабеларуску. Зала ўпрыгожаная як і належыць у дзень закаханых, у сэрцы і кветкі, але самыя прыгожыя тут квяціста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF