Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Тэатральныя запусты ў БДК

Аляксей МАРОЗ

Падчас тэатральных запустаў, якія 12 лютага арганізаваў Бельскі дом культуры, публіку захапілі малодшая і старэйшая абрадавыя групы тэатральнага калектыву «Антракт» і тэатр сеніёра «Рэтра», з якімі займаецца дырэктар БДК і заадно тэатральны інструктар Альжбета Фіёнік. Паакцёрску выступілі і зацікавілі публіку таксама дзеткі з неабрадавай групы «Антракта», з якімі з восені мінулага года працуе акцёр, рэжысёр і зараз таксама тэатральны інструктар БДК Іаанна СтэльмашукТроц. Калі мянялася сцэнічнае афармленне на сцэне, члены тэатральных груп перад заслонай займальна дэкламавалі вершы. Тэатральная сустрэча, якая была падвядзеннем вынікаў тэатральнай работы ў БДК на працягу апошняга года, адбывалася ў сырапусны тыдзень, які называецца таксама масленіцай. Усіх удзельнікаў спаткання, акцёраў і публіку, запрасілі на пачастунак.

Больш за дваццаць гадоў з тэатральным калектывам «Антракт» займаецца Альжбета Фіёнік, якая яго засноўвала і да восені мінулага года арганізавала працу калектыву ў трох узроставых групах. «Антракт» вельмі паспяхова прэзентаваў народныя абрады «Вяселле», «Хрысціны», «Рэкруты», «Сенакосы», «Жніво», «Калядаванне», ці «Шчодры вечар». Аднак хіба найбольш разоў тэатральны калектыў выступіў з пастаноўкай «Бежанства». Свой абрадавы рэпертуар «Антракт» прэзентаваў у час аглядаў «Беларускі абрад на сцэне», «Звязда і калядка», якія арганізуе БГКТ і ажно сем разоў займаў першыя месцы ў Ваяводскім аглядзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF