Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Патрыятычная дыктоўка!

Ганна КАНДРАЦЮК

З году ў год пашыраецца на Падляшшы ідэя беларускай дыктоўкі, прымеркаванай да Сусветнага Дня роднай мовы, які адзначаем 21 лютага. Як першыя, у нас, пачалі пісаць вучні праваслаўнай школы ў Беластоку. Ідэю ажыццявіла настаўніца Іаанна Марко ў 2013 годзе. Ад пачатку гэтая, здавалася б, няпростая задача спалучылася з вялікім зацікаўленнем і энтузіязмам вучняў. На гэта паўплываў аўтарытэт настаўніцы і яе педагагічны талент, а таксама падтрымка бацькоўскай рады і дырэкцыі.

21 лютага 2013 года — памятная дата для Беласточчыны. У гэты дзень, пад белчырвонабелымі сцягамі пахавалі пісьменніка Сакрата Яновіча. У сувязі з нечаканым здарэннем дыктоўку адтэрмінавалі на пасляабедзенныя гадзіны. Арганізатары пачакалі, пакуль журналісты, у тым ліку ніжэйпадпісаная, вернуцца з Крынак. У гэты марозны дзень не існавала пытання падборкі тэкстаў для дыктоўкі. Мініяцюры Яновіча пра родную мову ідэальна сыграліся з ідэяй першай дыктоўкі. Адначасова вучні і арганізатары свята аддалі шчыры паклон адышоўшаму ў вечнасць выдатнаму пісьменніку і беларусу з Крынак.

Добры пачатак паспрыяў шматбаковаму развіццю ідэі. Хоць у школе мяняюцца настаўнікі беларускай мовы, нацыянальная дыктоўка адбываецца кожны год пры вялікім зацікаўленні і радасці вучняў. Змест сачыненняў звычайна прымеркаваны да важных для беларусаў гадавін, якія эмацыйна спасылаюцца на гісторыю, сучаснасць і будучыню.

Найбольшы выклік, калі ідзе пра граматыку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF