Ніва № 09 (3225), 4 сакавіка 2018 г.

Праўда таксама яднае

Яўген ВАПА

Дзякуй Богу, чарговы гайнаўскі марш у гонар камандзіра Рамуальда Райса «Бурага» ўжо за намі. Шмат эмоцый, страху, нянавісці спадарожнічае гэтай правакацыі ў польскабеларускіх дачыненнях. Менавіта правакацыя з’яўляецца тым найлепшым тэрмінам, якім павінны мы карыстацца, называючы тую падзею. Бо ніхто, хто ўмее чытаць, думаць і ўслухацца ў другога чалавека, не будзе рабіць такіх рэчаў, як услаўленне дзеянняў, за якімі стаяць кроў, слёзы і ахвяры, прынесеныя ў імя нацыянальнай варажнечы. На шчасце разуменне такога гістарычнага мінулага не з’яўляецца чужым і для польскіх гісторыкаў, публіцыстаў, палітыкаў ці звычайных грамадзян. Кніжка правага аўтара Пётра Зыховіча «Плямы на панцырах» пра злачынствы некаторых герояў польскага антыкамуністычнага падполля з’яўляецца доказам думання ў катэгорыях гістарычнай праўды. Таму дзеля той праўды ў сваім фельетоне хачу прывесці словы польскіх палітыкаў правага і левага лагера, якія ў выказваннях для Радыё Рацыя не пакідаюць таксама аніякіх сумненняў наконт спрэчных герояў. Сапраўды, не ёсць так, каб мы ў сваім бачанні свету, звязанага з нашымі польскабеларускімі суадносінамі, пачалі раптам абвінавачваць усіх палякаў у пасляваенных трагедыях. Такі падыход, на жаль, не чужы многім нашым супляменнікам. А гэта таксама сорам для нас і трэба пра тое таксама гаварыць адкрыта, паколькі няма бязгрэшных народаў і людзей.

Паводле былога віцэміністра замежных спраў Польшчы Паўла Коваля, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF