Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

ХХV Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня»

Уля ШУБЗДА

Пік выканаўчага майстэрства. Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня — 2018» сёлета прайшоў ужо дваццаць пяты раз запар. Сотні людзей, сабраных у пятніцу 16 лютага ў зале Падляшскай оперы і філармоніі, захапляліся музычным відовішчам, у час якога прэзентаваліся артысты з розных куткоў Падляшша. Феномен гэтага мерапрыемства заключаецца ў тым, што менавіта тут прэзентуецца культурная спадчына і артыстычнае майстэрства творцаў у Польшчы.

— Журы прафесіянальна ацэньвае ўсіх выканаўцаў і адбірае тых, якія прадстаўляюць сабой самы высокі выканаўчы ўзровень, — адзначыў старшыня Беларускага грамадскакультурнага таварыства Ян Сычэўскі. — Гэта ўжо найбольш таленавітыя выканаўцы і выканаўцы, якія пры дапамозе інструктараў, або пры ўласнай ініцыятыве выпрацавалі вельмі цікавы выканаўчы ўзровень.

Галаканцэрт «Беларуская песня — 2018”, які прайшоў 19 лютага, прыцягнуў на сцэну 27 калектываў з розных частак Падляшша і два з беларускага Мінска: «Белая Русь» і «Бацька Атаман». Усіх іх аб’ядноўвае беларуская мова і менавіта песня, якой ганарацца на сцэне.

— Тут самыя лепшыя. І заўсёды добра бачыць на сцэне так вядомыя ансамблі на Беласточчыне, як «Прымакі», «Маланка», «Ас» і іншыя, — сказаў пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў. — Таксама будуць выступоўцы з Беларусі, але ўсётакі мы тут сабраліся, каб паслухаць беластоцкую музыку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF