Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Зімовыя канікулы ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы з 22 студзеня па 2 лютага наладзіў у сваіх памяшканнях арганізаваны адпачынак гайнаўскім вучням, з якімі займалася новая бібліятэкарка белмузея Віялета Андрасюк. Вучні, якія адпачывалі ад заняткаў у школе, знаёміліся ў белмузеі з нашымі народнымі традыцыямі і беларускай культурай, але перш за ўсё добра гулялі. Віялета Андрасюк паказала дзеткам музейныя выставы і бібліятэку з вялікай колькасцю кніжак і часопісаў на беларускай мове, куды запрашаюцца вучні і дарослыя аматары цікавых беларускіх кніжак.

Новая бібліятэкарка ў белмузеі

— Выпускніца беларускай філалогіі Віялета Андрасюк пачала працаваць у нас бібліятэкаркай. У бібліятэцы зараз звыш 12 тысяч кніжак у асноўным на беларускай мове. Штогод атрымліваем кніжкі беларускіх аўтараў, якія жывуць тут, на Беласточчыне, а з дапамогай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Варшаве — кніжкі, якія выдаюцца ў Беларусі. Сродкаў у нас нямнога, але штогод купляем кніжкі, якія не ў змозе атрымаць дарам. Дасылаюцца нам таксама часопісы і газеты, якія выдаюцца на польскай і беларускай мовах. Кніжкамі нашай бібліятэкі карысталіся раней вучні і дарослыя асобы. У бібліятэцы арганізуюцца сустрэчы і іншыя формы культурнаасветнай дзейнасці, — сказаў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк.

На паліцах бачны апошнія нумары «Нівы», «Часопіса» і перыядычныя выданні, якія дасылаюцца з Рэспублікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF