Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

У ХХ стагоддзі ў Шарнях

Міхал МІНЦЭВІЧ

Жыццё прамінае незаўважна, — сцвярджаюць пажылыя людзі. Значыць, праходзіць вельмі хутка, пакуль аглянемся, а ўжо ў спелым узросце...

Жыццё нясе пастаянныя змены. Асабліва ХХ стагоддзе паскорыла ў выніку цывілізацыйнага прагрэсу ад паравага рухавіка да палётаў на Месяц. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што ў такім прагрэсе людзям на Зямлі дапамагае нейкая вонкавая касмічная цывілізацыя.

Я ў сваіх допісах апісваў жыццё ў сваёй Арлянскай гміне ў цэлым мінулым стагоддзі. Цяпер коратка хачу прадставіць маладым чытачам паўсядзённае жыццё ў вёсцы Шарні каля Орлі ў першых дэкадах ХХ стагоддзя і ў пасляваенных гадах. Мінулае стагоддзе поўнае было жахлівых падзей — Першая і Другая сусветныя войны, а ў нас — бежанства 1915 года. Бадзянне, голад, холад, смерць сямейнікаў, страта маёмасці, нізкі ўзровень жыцця ды таксама нейкая дыскрымінацыя праваслаўнага насельніцтва.

У Шарнях у канцы лістапада 2017 года пражывала 91 асоба, у пачатку 1997 года — 165 жыхароў, у 1946 годзе — 221, у 1923 годзе — 170, а ў 1915 аж 250 чалавек.

У бежанства

Як расказваў мне ў 1998 годзе спадар Сцяпан Куколка (25.12.1911—4.09.2001), калі набліжалася Першая сусветная вайна, у выніку царскай агітацыі ў царкве ў бежанства ў жніўні 1915 года падалася цэлая вёска Шарні. У вёсцы астаўся дзедаў брат Нікан Куколка. Вядома, што частка жыхароў Шарнёў, у тым сем’і Тараса Куколкі ды Лявона Таранты пасяліліся ў Саратаўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF