Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Паэт, які не піша, а спявае!

Ганна КАНДРАЦЮК

«Спеў ачышчае больш чым гарэлка», — кажа Збігнеў Насядка, вядомы на Падляшшы спявак і суаўтар выдадзенага напрыканцы 2017 года тома «Лецень», які разам з вершамі і перакладамі Насядкі змяшчае фатаграфіі Віктара Волкава і дызайн Анджэя Струмілы. Кніжка каларытная — як асоба Збігнева Насядкі, вечна маладога мастадонта беластоцкай багемы, журналіста і дырэктара Музычнага таварыства «Słopiewnie», арганізатара Фестывалю народнай музыкі «Даўнія песні — маладыя галасы» ў Ваневе над Нарвай, вандроўніка і непаседы, пчаляра, сябру нацыянальных меншасцей і чытача «Нівы». Прамоцыя ягонай кнігі, якая 16 лютага праходзіла ў будынку Ваяводскай бібліятэкі, напамінала ўрачысты бенефіс, з музыкай і выступленнямі гасцей і ўспамінамі. Сам Збышак, пад шчырае захапленне сяброў і паклоннікаў, праспяваў свае песні. А народу прыйшло столькі, як на даваенны кірмаш — сваякі і сябры, старыя і маладыя. Унучкіпрыгажуні прыехалі ажно з Кракава. З’явіўся экспрэзідэнт Беластока Лех Руткоўскі, увесь дэпартамент культуры Маршалкоўскай управы з дырэктарам Анатолем Вапам, Артур Гавэл — дырэктар Падляшскага музея народнай культуры (які разам з Фондам «Суседзі» выдалі кніжку), паэты, беластоцкія мастакі і журналісты... Сустрэчу адкрыў Марцін Ліцьвінка народнай песняй, а акампанавалі яму дзяўчаты на колішніх гармоніку і скрыпцы. У ролі вядучай выступіла непаўторная Галена Марцінкевіч з Маршалкоўскай управы.

«Jestem przedwojenny», — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF