Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Анатоль Парэмбскі памятае і піша

Міра ЛУКША

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве ў гміне Гарадок на Беласточчыне. Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі — у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Далей на роднай зямлі, гаспадар. Хаця, калі напала яго лейкемія і стала шванкаваць сэрца (заклалі яму на сэрца электракардыёстымулятар), не даў бы рады сам дагледзець гаспадарку з жонкай Марыяй. Добра, што можа хоць пасядзець ля сцяноўкі, пачытае, і апетыт яму крышку паправіўся. Беларускі народны паэт з ВалілаўСтанцыі, аўтар трох зборнікаў паэзіі Хвалі лёсу (2008), Мы тут былі і будзям (2010) ды Воблакі і промні (2014).

— Нарадзіўся я 25 снежня, але ў дакументах запісалі, што 23 снежня. Чаму так атрымалася? Таму, што пасля Першай сусветнай вайны праваслаўныя святары не мелі арыгінальных метрычных кніг. Яны толькі занатоўвалі, калі хрысцілася нованароджанае дзіця. Як спатрэбілася метрыка, то трэба было ісці да каталіцкага ксяндза ў Гарадку. І як бацюшка рабіў метрыку, запісаў 23 снежня, — усміхаецца паэтселянін. — Гаспадарка была досыць вялікая, але як пачалі дзяліцца, то на душу прыпала па два гектары. З двух гектараў цяжка было ўтрымаць сям’ю і таму браты майго бацькі шукалі новага месца, каб ажаніцца і таму ішлі ў прымакі. З працай, каб падзарабляць, было горш чымсьці цяпер, пры капіталістычнай дэмакратыі. Мой бацька шукаў іншых магчымасцей, каб стварыць добрыя ўмовы для жыцця сваёй сям’і. Ажаніўся бацька з удавою, у якой былі тры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF