Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Сумны ўрок гісторыі

Яўген ВАПА

Чалавечая памяць, гістарычная памяць народа, палітыка, затым крыўда, зацятасць і... рэцэпт на міжнацыянальныя і дзяржаўныя канфлікты маем у пілюльцы. Так было ад стагоддзяў, так ёсць і зараз. І тут усе прыгожыя і мілыя майму сэрцу словы і прыказкі кшталту, што гісторыя з’яўляецца настаўніцай жыцця, бяруць адвод і становяцца, на жаль, толькі пустымі сказамі. Сіла эмоцый пераважна бярэ верх над рацыяналізацыяй гістарычных досведаў і даследаванняў. Таму маем паўтаральнасць і прадбачлівасць канфліктаў, узнікаючых перш за ўсё на нацыянальнарэлігійных асновах. Зараз Еўропа, але і іншыя куткі свету не глухія на такія выклікі, тады маем неверагодную, грамадскакультурную, двухполюсную разыходжанасць паміж палітыкай звышкарэктнасці і палітыкай толькі гістарычнай памяці. Два ідэалагічныя бакі счапіліся не на жарты і ўжо не толькі ў парламентарным ці культуралагічным дыскурсе. Свае медыі, свае дэманстрацыі, свае палітычныя сілы, а ўсё пад узаемную аплявуху і прыніжэнне адных другімі. А месца на нармальнасць, дыялог і ўзаемаразуменне становіцца штораз менш. Толькі двухполюснасць і чорнабелае вымярэнне мае быць тым чалавечым «шчаслівым выбарам». Хто не з намі, той супраць нас — толькі да гэтага зараз, на жаль, здаецца звялася ўся размова пра палітычны плюралізм паміж леваліберальнымі і нацыянальнаправымі грамадскасцямі сучаснага свету. Пры такой філасофіі пачынаецца маўклівая згода і дазвол на прымяненне штораз больш жорсткіх і брудных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF