Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Чарговы раз пра зброю

Віктар САЗОНАЎ

Ужо пісаў я на гэтую тэму — неаднаразова, каюся. Ды не магу вытрымаць як нішчаць свабоду пад выглядам павышэння бяспекі. А ў выніку ні бяспекі, ні свабоды. А грамадству ўпарта задаюць алагічнае пытанне пра тое, што важней: свабода ці бяспека? Свабода ж і ёсць бяспека! Большай бяспекі чым свабода вам ніхто не гарантуе.

Чаму мы тут, у Беларусі, вельмі цікавімся тым, што адбываецца ў далёкай Амерыцы? Вось, прыкладам, выбары ў нас зараз. Ды каго яны цікавяць, тыя выбары?! А вось як выбары ў ЗША, тады практычна кожны беларус ведае хто там ідзе, якую мае праграму і ўвогуле як яно там ды што. Цікавіць гэта ўсіх.

Адказ на гэтае пытанне вельмі просты. Таму што мы тут, хто свядома, хто падсвядома, а хто і ўвогуле не ўсведамляючы аніяк акрамя як інтуітыўна, адносім сябе, свой народ і сваю краіну да вялікай цывілізацыйнай сістэмы, дзе галоўнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца праўда, справядлівасць і свабода. Менавіта свабода. А паколькі ў сябе зараз мы гэта бачым значна радзей, чым хацелася б, то мы і цікавімся тымі краінамі, якія можна ўзяць за нейкі прамежкавы эталон на шляху да пабудовы справядлівага і свабоднага грамадства тут, у сябе. Таму часамі і перажываем, як у іх нешта не так здараецца, значна больш, чым яны самі. Нібыта праектуем на будучых сябе іх сённяшнія праблемы.

Вось і чарговыя спрэчкі пра абмежаванне пакупкі зброі, якія зноў пачаліся ў ЗША пасля чарговай жудаснай трагедыі ў адной фларыдскай школе, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF