Ніва № 08 (3224), 25 лютага 2018 г.

Плямы на панцырах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

15 лютага ў клубе «Hybrydy» ў цэнтры Варшавы адбылася прэзентацыя кнігі Пятра Зыховіча „Skazy na pancerzach. Czarne karty epopei żołnierzy wyklętych”. У ліку запрошаных аўтарытэтаў былі Лешак Жэброўскі — папулярызатар легенды выклятых жаўнераў, Аркадыюш Карбовяк — ініцыятар Музея выклятых жаўнераў у Варшаве, ды прафесар Алег Латышонак — старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Гэты склад быў навеяны прагай аўтара запрэзентаваць цэлы спектр поглядаў на польскіх г.зв. выклятых жаўнераў.

Сам аўтар кнігі Пётр Зыховіч ва ўводным слове сказаў, што да гісторыі трэба падыходзіць сумленна. Правёў ён кароткае апытанне на гэты конт: 80% выказалася за сумленнасцю менавіта, 12% выказалася за паказванне толькі светлых момантаў гісторыі, а 8% адказала, што цёмных момантаў у гісторыі не было.

Чаму кніга? Менавіта апаненты Пятра Зыховіча часта гавораць, што ён піша кнігі на заказ, і, сапраўды, кніга напісана на заказ.

— Але не на заказ антыпольскіх асяродкаў у Берліне, Маскве, Іерусаліме ці яшчэ дзе, але на заказ сваіх чытачоў, — адзначыў Пётр Зыховіч. — Усюды, куды я апошнімі гадамі ездзіў — на аўтарскія сустрэчы, на гістарычныя кірмашы, пыталі мяне, ці мог бы я напісаць пра выклятых. Я адказваў, што няма патрэбы, што гэтыя справы добра вядомыя. І адказ быў па сутнасці адзін: калі ўключаем тэлевізар 1 сакавіка, у Дзень памяці выклятых жаўнераў, то чуем, што выклятыя былі беззаганнымі героямі, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF