Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Прагулка не толькі па пушчы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Задумаў я прайсціся па пушчы, што не надта далёка ад Беластока. Гарадскім аўтобусам дабраўся цераз Саўляны і Каракулі ў Цеснае. А там ужо цяперашняя Кнышынская, а даўней Букштальская, пушча. Іду лясною дарогаю наўгад у напрамку Краснага, дзе ўзводзіцца эстакада новай дарогі ў напрамку Супраслі; а далей мне мроіцца прайсціся ў Агароднічкі, Навадворцы і Васількаў. Па дарозе мае быць возера Камоса, якое ў сапраўднасці з’яўляецца штучным вадаёмам.

Як задумаў, так і падаюся ў пушчу. Шукаю пазначанага на тапаграфічных картах возера, але на месцы таго возера амаль няма, вада з вадаёма спушчана, заміж ляснога адлюстравання блакітнага неба толькі чорнае балота з лапікамі вадзянога люстра. Праходжу па дамбе, лаўлю паметкі краязнаўчай дарожкі, па якой спадзяюся трапіць у Краснае. Лясныя краявіды захапляюць сваім прыродным багаццем. Тут нашумеўшыя ў Белавежскай пушчы караеды жывуць быццам у згодным сімбіёзе з елкамі, быццам на Ноевым каўчэгу, уяўляючы, што старазапаветны праведнік забраў на борт свайго выратавальнага судна не толькі фаўну, але і саджанцы фларыстычнага тварэння. Той сімбіёз такі, што побач сябе стаяць і пад’едзеныя караедамі засохлыя елкі, і здаровыя. І пакрыўленыя ў незвычайныя формы пушчанскія дрэвы. І высечкі лесу тут таксама не з’яўляюцца нейкай сенсацыяй, якая мяняе ход сусветнай натуральнай гісторыі. Тут адчуваецца нармальнасць прыроднага быцця, без падмаляванай палітычнымі эмоцыямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF